👮♂️ Жоўты малюск карае за недазволеную паркоўку ў Нью-Ёрку! Ён не адліпне ад лабавога шкла, пакуль не заплаціш!
Нью-ёркская паліцыя ўкараняе новы інструмент, накіраваны на прадухіленне незаконнай паркоўкі і блакавання руху. Названы Barnacle («Малюск»), ён выкарыстоўваецца для…
🇮🇱🇮🇷 Няма горшага ворага, чым былы сябар? Тлумачым, чаму пагоршыліся адносіны Ірану з Ізраілем і як яны сталі на мяжу вайны
У 1987 годзе тагачасны міністр абароны Ізраілю Іцхак Рабін называў Іран «найлепшым сябрам Ізраілю». Аднак пасля заканчэння вайны ў Персідскай затоцы ў 1991…
🇳🇴 Улады рэгіёну на поўначы Нарвегіі вырашылі заахвочваць людзей пераязджаць туды жыць. І хочуць для гэтага павялічыць колькасць гадзінаў у соднях. Што?
Выданне Politico паведамляе, што мэр мястэчка Вадсё, што месціцца за палярным колам непадалёк ад мяжы з РФ, звярнуўся да…
💬 «Я раней вельмі баяўся траўматычных ампутацыяў. На вайне змяніў сваё стаўленне да гэтага – падумаў 'ну ёсць жа пратэзы'»
У новым выпуску нашай праграмы «Ваяры» баец з пазыўным «Кусь» цытуе ўрывак са сваёй кнігі, паказвае, як рабіў «кусь за Беларусь» у Бахмуце ды расказвае пра…
🔍 «Рэзідэнцыя Усход»: новы фільм BELPOL пра карупцыю клану Лукашэнкі
Што за таямнічы аб'ект з'явіўся на паўночным захадзе Менску напрыканцы 2000-х гадоў? Як з ім звязаныя сербскія бізнесоўцы браты Карычы? І чаму «Рэзідэнцыя Усход» робіць Лукашэнку найбагацейшым дворнікам…
📍Адзін пацярпелы і «нязначная шкода авіябазе»: вынікі нападу Ірану на Ізраіль
Атака на Ізраіль доўжылася каля 5 гадзінаў. Раніцою ўлады скасавалі рэкамендацыю заставацца каля сховішчаў – гэта сведчыць пра тое, што ізраільскія вайскоўцы лічаць, што непасрэдная пагроза мінула.…
«Сёння вырашылі спаць у адзенні. Аварыйны рукзак з дакументамі паставілі да выхаду»
Як прайшла мінулая ноч для жыхароў Ізраілю? «Белсат» паразмаўляў з адзіным з лідараў Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алегам Барадзіным, які жыве ў Ізраілі.
Ізраільскія чыноўнікі паведамілі, што Іран выпусціў 185 дронаў і 36 крылатых ракет. Большая частка дронаў і ракет была выпушчаная з Ірану, невялікая частка была запушчаная з Іраку і Емена. Іран таксама выпусціў у бок Ізраілю 110…
❗️ Байдэн спыніў адпачынак, Іярданія закрыла неба, Ізраіль склікаў вайсковых
Што адбываецца? Чакаюць атакі Ірану?
Верагоднасць атакі Ірану на Ізраіль бліжэйшым часам моцна павялічылася. Абвастрэнне паміж Ізраілем і Ірану звязанае з тым, што 1 красавіка ў выніку авіяўдар па…
Прадстаўнік «BYPOL», былы супрацоўнік ГУБАЗіК Святаслаў Лупаносаў распавёў пра асобу Івана Васілевіча, якога палітзняволеная Кацярына Новікава звінаваціла ў збіцці.
Лупаносаў адзначыў, што Васілевіч не рэагаваў на довады, што ГУБАЗіК…
🤔 Вы сутыкаліся з асуджэннем праз беларускую мову? У 2021 годзе актывістка Аліна Нагорная сабрала такія гісторыі ў цэлую кнігу «Мова 404». Цяпер кніга даступная онлайн для бясплатнага чытання.
✅ Праз VPN belsat.eu/news/13-04-202…
❎ Без VPN babzypmyspjjcuxq.aws-123.link/news/13-04-202…
Доўгі час злачынства ўспрымалася выключна як польскае пытанне, далёкае ад спраў Беларусі. Інфармацыя аб выяўленні масавых пахаванняў у Катыні была агучана немцамі 13 красавіка 1943 года.
Расстрэлы адбываліся ў красавіку-траўні 1940-га года…